Праграма візыту Папы Бэнэдыкта 16 ў італьянскія гарады Вітэрбо і Банёрэджо
15-га ліпеня Літургія ўспамінае Сьвятога Бонавэнтуру з Банёрэджо. Гэты гарадок, які
ляжыць каля 100 кіламетраў ад Рыму, ў якім паміж 1217 а 1221 гадамі нарадзіўся будучы
францішканскі доктар Царквы, 6-га верасьня адведае Папа. Таго ж самага дня ён будзе
таксама ў суседнім Вітэрбо, дзе будзе маліцца пры мошчах Сьвятой Ружы, францішканскай
тэрцыяркі. Жыла яна там у 13-м стагоддзі, дакладна ў гадах 1233- 1252. У Вітэрбо
Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу і апрача магілы Сьвятой Ружы, адведае таксама Марыйную
Сьвятыню Мадонна дэльля Куэрча, ў якой сустрэнецца з законніцамі з 12-ці тамашніх
кляўзуровых манастыроў. Горад Вітэрбо вядомы як “горад Рымскіх Папаў”. Пяцёх з іх
было там выбраных а чатырох там пахавана. Горад гасьціў ужо 50-т настуцпнікаў Сьвятога
Пятра, з чаго 18 на працягу паў года. У сярэднявеччы Вітэрбо было рэзыдэнцыяю біскупа
Рыму і ягонага двара. Бэнэдыкт 16 пачне свой візыт у Вітэрбо менавіта ад папскага
палацу. Другім этапам падарожжа Сьвяцейшага Айца будзе Банёрэджо. Паходзячы адтуль
Бонавэнтура як дзіця быў аздароўлены Сьвятым Францішкам. Пазьней ўступіў ён да закону.
Быў славутым філозафам і тэолагам, трымаючы кантакты з Парыжскім Унівэрсытэтам. Прыязьніўся
са Сьвятым Тамашом з Аквіну. Назначаны кардыналам і біскупам Альбано, прыймаў удзел
у 1274-м годзе ў Паўсюдным Саборы у Л”ёне, прычыняючыся да царкоўнае вуніі з грэцкім
праваслаў”ем. Памёр там у часе сабаровых прац. Сьвяты Бонавэнтура гэта мысьляр вельмі
добра вядомы цяперашняму Папе. У 1957-м годзе ксёндзе Язэп Ратцынгэр прысьвяціў сваю
габілітацыйную працу гісторыі тэалогіі Сьвятога Бонавэнтуры.