2009-09-05 11:41:14

Пад Докшыцамі адбудавалі старадаўнюю капліцу


Нядаўна біскуп віцебскі Уладзіслаў Блін нанова асвяціў каплічку на былой сядзібе Козел‑Паклеўскіх у Гняздзілаве.
Капліца выконвала функцыю пахавальнага склепа Шышкаў і Козел‑Паклеўскіх. Мясцовыя старажылы распавядалі, што там стаялі чатыры труны: тры вялікія і адна маленькая. Сапраўднае дзікунства было зроблена студэнтамі‑камсамольцамі ў камуністычныя часы. Усе труны былі ўскрытыя і потым плавалі па возеры. Студэнтамі капліца выкарыстоўвалася як склад для спартовага інвентару. А потым яна ўвогуле прыйшла ў запусценне. Намаганнямі пробашча докшыцкай парафіі Св. Тройцы а. Марка капліца пачала абуджацца ад доўгага сну. Распачалася поўная рэканструкцыя. Быў зроблены новы бліскучы купал, пакладзена новая падлога, адрамантавана столь. Таксама побач з капліцай з’явілася фігурка Маці Божай, да якой мясцовыя жыхары прыходзілі і прыходзяць маліцца. Асабліва праца кіпела ў апошнія дні. Амаль кожны дзень каля капліцы працавалі мясцовыя жыхары, а таксама вернікі докшыцкага касцёла.









All the contents on this site are copyrighted ©.