2009-09-05 11:40:51

Здановіч выступіў за пашырэньне сфэры ўжываньня беларускай мовы


Старшыня парламенцкай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ініцыяваў распрацоўку адпаведнага законапраекту.
«Да гэтага пытання трэба падыходзіць вельмі асцярожна. Калі ўводзіць беларускую мову гвалтоўна, то гэта можа выклікаць непрыманне, выклікаць незадавальненне. Хаця ў апошнія гады, паводле маіх назіранняў, сфера ўжывання беларускай мовы ў нашай краіне значна пашыраецца», — сказаў Уладзімір Здановіч.
Варта таксама змяніць падыход да навучання замежных моваў у сістэме адукацыі Беларусі. На думку парламентарыя, гэты падыход сёння няправільны. «Неабходна перайсці да навучання замежных моваў, робячы акцэнт на размоўным узроўні, а не на працы з аб’ёмнымі тэкстамі, — лічыць Уладзімір Здановіч. — Акрамя таго, трэба даць магчымасць малодшым класам у школе інтэнсіўна займацца замежнай мовай, таму што ў дзяцінстве мовы засвойваюцца хутчэй». Дэпутат адзначыў, што змену падыхода да навучання замежных моваў можна было б замацаваць у Кодэксе аб адукацыі, праект якога знаходзіцца цяпер у беларускім парламенце.








All the contents on this site are copyrighted ©.