2009-09-04 13:48:15

У Рыме распачаўся каталіцка-праваслаўны сімпозіўм


Постаці св. Аўгустына прысвечаны праваслаўна-каталіцкі сімпозіум у Рыме, арганізатарамі якога з’яўляюцца Папскі універсітэт «Antonianum» і грэчаскі Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках.
Гэта ўжо адзінаццатая сустрэча тэолагаў абедзвюх навучальных устаноў. Мэтаю кангрэса з’яўляецца не толькі выпрацоўка супольнай пазіцыі ў канкрэтных рашэннях, але і лепшае ўзаемапазнанне.
Папярэднія сімпозіумы датычылі такіх пытанняў як малітва, духоўнасць Еўропы і жыццё Касцёла. Сёлетняя сустрэча распачалася 3 верасня каталіцкай літургіяй, а завершыцца ў суботу 5 верасня Нешпарамі ў праваслаўнай царкве.
Да ўдзельнікаў сімпозіума Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спецыяльнае пасланне. У ім Пантыфік звяртае ўвагу на значэнне тэмы сёлетняга пасяджэння, якая з’яўляецца ключавой для разумення заходняга хрысціянства.
«Святы Аўгустын, вялікі айцец Касцёла лацінскага абраду, мае фундаментальнае значэнне для тэалогіі і культуры Захаду», — адзначыў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў каталіцка-праваслаўнага сімпозіума.








All the contents on this site are copyrighted ©.