2009-09-04 13:49:01

Створым першы беларускі клас


Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на «пачэсны пасад між народамі», не за гарамі.
У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы. Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Лідзе.
У Мінску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, як пра гэта пісалі некаторыя газеты. Сёлета навучанне па-беларуску вялося ў 18-ці агульнаадукацыйных установах
Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу! У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.