2009-09-04 13:48:45

Біскуп Дземянка прыняў удзел у канфэрэнцыі, прысьвечанай 70-ці годдзю распачацьця Другой Сусьветнай Вайны


3 верасня 2009 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау адбылася канферэнцыя на тэму «Акупацыя Польшчы нямецкімі і савецкімі войскамі ў 1939 г.», прысвечаная 70-ай гадавіне распачацця Другой сусветнай вайны. На канферэнцыі з дакладам выступіў дамаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.
«Каталіцкі Касцёл у Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны», — такою была тэма даклада біскупа Дзям’янкі. Іерарх распачаў сваё выступленне з разважанняў над тым, які «абітак накладвае вайна» на чалавека. «Няпростым было становішча і святароў», — падкрэсліў біскуп, а таксама прывёў даныя, паводле якіх была забіта «1/3 духавенства Пінскай дыяцэзіі і столькі ж у Віленскай архідыяцэзіі, якая знаходзілася на большай частцы сённяшняй тэрыторыі Беларусі».


«У часы вайны, калі зневажаюцца правы і свабода мірных жыхароў, „людзі Царквы“ шмат разоў давалі прыклад таго, як коштам свайго здароўя (нераз — і жыцця) абараняюцца духоўныя каштоўнасці», — адзначыў біскуп Дзям’янка. Сярод такіх людзей, як нагадаў іерарх, ёсць і кананізаваныя, як напрыклад, св. Максімільян Кольбэ, а таксама залічаныя да ліку благаслаўлёных — 11 сясцёр назарэтанак з Навагрудка.








All the contents on this site are copyrighted ©.