2009-09-04 13:47:56

Арцыбіскуп Марыні пра Яна Паўла ІІ


«Ніколі не ведаў асобы, якая б была бліжэй да Бога, чым ён», — так сказаў пра асобу Яна Паўла ІІ арцыбіскуп П’еро Марыні, старшыня Папскага камітэта па Міжнародных эўхарыстычных кангрэсах. Падчас Пантыфікату Вялікага Папы арцыбіскуп Марыні ўзначальваў Літургічную службу Святога Айца.


Італьянскі іерарх, вяртаючыся думкамі ў тыя часы, падкрэслівае, што Ян Павел ІІ перажываў Эўхарыстычную Ахвяру «надзвычай эмацыянальна», а калі прымаў святую Камунію, доўгі час быў «нерухомы, непрысутны».


На думку арцыбіскупа Марыні, гэта было вынікам «асаблівай містычнай і духоўнай інтэнсіўнасці, з якой цэлебраваў святую Імшу». Былы супрацоўнік Папы Яна Паўла ІІ узгадвае, што ніколі не ведаў, як адказаць на пытанне іншых, «чаму так доўга ён застаецца нерухомым».


Былы цырымонімайстар Яна Паўла ІІ на тэму беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага выказаўся так: «У Касцёле тое, што здаецца доўгім, з’яўляецца хуткім».
Паводле Cftholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.