2009-09-04 13:47:37

3-га верасьня Папа быў на праекцыі фільма аб Сьвятым Аўгустыне



“Жыцьцё Сьвятога Аўгустына з выгляду канчаецца трагічна. Ягоны сьвет падвяргаецца зьнішчэньню. Аднак ператрывала ягонае пасланьне. Бо ж яно бярэ пачатак з праўды і вядзе да любові. А праўда і любоў ёсьць прызначэньнем для ўсіх”.- сказаў Бэнэдыкт 16 на заканчэньне праекцыі фільма аб Сьвятым Аўгустыне. Прысутныя ў летняй рэзыдэнцыі Папы у Кастэльгандольфо нямецкія стваральнікі гэтага фільма сказалі, што гэта сам Папа заахвоціў іх да стварэньня фільму аб Сьвятым Аўгустыне. Ацэньваючы гэты фільм Сьвяцейшы Айцец параўнаў яго да вялікага падарожжа ў часе: “у сапраўднасьці здаецца мне- сказаў Папа- што зьяўляецца своеасаблівым падарожжам па кантынэнце духа, які нам далёкі і адначасна блізкі, бо драма чалавека пастаянна такая самая. Мы бачылі, як у кантэксьце, які нам вельмі далёкі праходзіла чалавечае жыцьцё, з усімі яго праблемамі, смуткамі, паражнечамі. І мы ўбачылі, што канчатковая праўда ёсьць мацнейшая, даходзіць да чалавека. Гэта менавіта ёсьць вялікаю надзеяю, якая астаецца аж да канца: мы самі не можам знайсьці праўды, але гэта Праўда сама нас знаходзіць”.- сказаў Бэнэдыкт 16.
Фільм аб Сьвятым Аўгустыне ўзьнік дзякуючы супрацоўніцтву кінафабрыкаў з трох краін: Італіі, Нямеччыны і Польшчы. Фільм будзе дасьтупны для публікі восеньню гэтага году.








All the contents on this site are copyrighted ©.