2009-09-02 14:42:33

Агульная Аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 2-га верасьня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га.. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Папа працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы.
RealAudioMP3
Сьвяты Одо, якому прысьвечана сёньняшняя катахэза жыў на пераломе ІХ-Х стагоддзяў. Захоплены Рэгулаю Сьвятога Бэнэдыкта ўступіў у манастыр у Клюні, ў якім у 927-м годзе стаў Абатам. Дзякуючы яму гэтае Бэнэдыктынскае Абацтва сталася цэнтрам законнае рэформы.- працягваў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі.- ды давала прыклад многім манастырам Эўропы. Сьвяты Одо наведаў Абацтвы Рыму, Субьяко, на Монтэ Касыно і ў Салерно. Памёр 18-га лістапада 942-га году.
Біёграфы падкрэсьліваюць яго цярплівасьць, адрачэньне ад сьвету, турботу пра чалавечыя душы- сказаў далей Бэнэдыкт 16. Ён хадайнічаў пра мір і згоду паміж пануючымі ўладарамі; пра зьберажэньне законнае дысцыпліны у манастырах; пра перасьвераганьне Божых Прыказаньняў вернікамі. Турбаваўся пра хворых, моладзь і старэйшых асоб. Быў вялікім паклоннікам Божае Маці. Называў Яе Маці Міласэрнасьці і Адзінаю Надзеяю Сьвету. Пашыраў сярод вернікаў культ Цела і Крыві Хрыста. Перасьцерагаў перад нягодным адпраўляньнем Сьвятой Імшы і прыйманьнем Сьвятога Прычасьця без належнае пашаны.
На прыканцы сваёй катахэзы Папа сказаў, што Сьвяты Одо заклікаў да наверненьня, пакорнасьці, прастаты; падкрэсьліваў мінучасьць сьвету і патрэбу турботы пра Жыцьцё Вечнае. Імкненьне да хрысьціянскай дасканаласьці, якое даручаў сваім сабратам як і вернікам сьвецкім-асобам, хай будзе таксама і нашым заданьнем.- завершыў сваю катахэзу Сьвяцейшы Айцец.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.