У Полацку вобраз Мікалая Цудатворцы будзе адлюстраваны цяпер не толькі на абразах,
але й у скульптуры – у верасьні тут плянуюць паставіць помнік у гонар гэтага аднаго
з самых шануемых праваслаўных сьвятых.
Фінансаваньне праекта зьдзяйсьняе
расейскі дабрачынны фонд Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы. Мяркуецца, што помнік усталююць
недалёка ад Сьвята-Эўфрасінеўскага жаночага манастыра, на месцы зруйнаванай капліцы,
у якой у 1910 годзе знаходзіліся мошчы Эўфрасіньні Полацкай, якія дастаўлялі ў манастыр
з Кіева-Пячэрскай лаўры. У бліжэйшы час у Полацку павінны адкрыцца помнікі ў гонар
дойліда Іаана й жаўнераў Айчыннай вайны 1812 года.