2009-09-01 17:44:28

Cьвятая Імша з былымі вучнямі прафэсара Ратцынгэра


30 жніўня 2009 г. у Кастэль Гандольфа Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу для ўдзельнікаў семінара, арганізаванага яго былымі вучнямі. У літургіі прынялі ўдзел 40 тэолагаў, былых аспірантаў прафесара Ёзафа Ратцынгера.


У гаміліі Святы Айцец нагадаў пра тое, што вонкавыя рэлігійныя ці маральныя асновы не чыняць самі па сабе таго, што чалавек становіцца лепшым. «Хрысціянства не абмяжоўваецца кодэксам маральных правілаў, якія чалавек выконвае, каб стаць дасканалым. Гэта дабрыня, якая паходзіць з чалавечага сэрца, можа здзейсніць падобнае. Сэрца, аднак, само шукае цэнтр, пункт арыентацыі і любові, які б яго супакоіў. Такім цэнтрам з’яўляецца Божае слова, слова праўды, якое паклікала нас да існавання і прывядзе да канчатковай дасканаласці», — адзначыў Пантыфік падчас Імшы.


З 28 жніўня гг. у Кастэль Гандольфа адбываецца штогадовая сустрэча Бэнэдыкта XVI з яго былымі вучнямі. Сёлетняя сустрэча прысвечана місіі Касцёла і яго абавязкам у сферы адукацыі.










All the contents on this site are copyrighted ©.