2009-08-31 13:28:18

Францыя: эвангэлізацыя на вуліцах гарадоў


Заканчэнне лета — гэта апошняя магчымасць для правядзення канікулярнай евангелізацыйнай акцыі.. 28 жніўня 2009 г., завяршыўся фестываль пад назвай «Anuncio», які праходзіў у сямі гарадах Францыі: Сан-Трапэ, Сан-Рафаэль, Каны, Тулуза, Ліён, Марсэль і Парыж.


На працягу 10 дзён гэтага фестывалю маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў праводзілі евангелізацыю на вуліцах і запрашалі прахожых на мерапрыемствы, арганізаваныя ў межах акцыі.


Фестываль «Anuncio» адбываецца ўжо ў другі раз. У мінулым годзе ў гэтай акцыі былі задзейнічаны 50 асобаў. Фестываль праходзіў у 4 гарадах. Да арганізацыі фестывалю далучыліся шматлікія супольнасці, а перш за ўсё тыя, харызмай якіх з’яўляецца менавіта евангелізацыя.


«Anuncio» — гэта не толькі евангелізацыя на вуліцах, але таксама шматлікія культурныя мерапрыемствы і акцыі: канцэрты, выстаўкі, вулічныя спектаклі.








All the contents on this site are copyrighted ©.