2009-08-31 13:33:16

Падчас пастырскага візіту ва Ўкраіну Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл ў часе перадачы тэлеканала "Інтэр" выказаў спадзяванне, што Беларусь аб'явіць дзяржаўным святам Дзень Хросту Кіеўскай Русі.


Патрыярх падчас перадачы расказаў аб тым, што добра ведае, як гэтае свята дарагое для беларусаў. Бо Хрышчэнне Кіеўскай Русі з'яўляецца паваротным пунктам усяе агульнае славянскае гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый. Патрыярх Кірыл выказаў надзею, што Беларусь, як і яе суседка -- Украіна, аб'явіць 28 ліпеня - дзень Хросту Святое Русі - уласным нацыянальным святам.







All the contents on this site are copyrighted ©.