2009-08-31 13:28:02

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 30-га жніўня: ў сям"і фармуецца пакліканьне і сьвятасьць


Папа Бэнэдыкт 16 сустракаючыся з вернікамі а паўдні ў нядзелю 30-га жніўня ў Кастэльгандольфо, ў сваёй летняй рэзыдэнцыі блізка Рыму, прыпомніў ім асаблівую ролю сьвятых, якіх прыклад паказвае, як многа залежыць ў нашым жыцьці веры ад сямейных вузаў.
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў. што гісторыя хрысьціянства намечана нязлічонымі прыкладамі сьвятых бацькоў і сапраўдных хрысьціянскіх сем”яў, з якіх паходзілі надзвычайныя сьвятары і пастыры Касьцёла. Апрача Сьвятога Аўгустына і яго маці Монікі Папа пералічыў, што паходзяць са сьвятых сем”яў, Васіля Вялікага і Рыгора з Назыяну, а з бліжэйшых нам часоў Бласлаўлёных сужонкаў Бэльтрамэ Куатроокі і Марыю Корсіні.
RealAudioMP3
Калі сужонцы настойліва ахвяроўваюцца выхаваньню дзяцей, вядучы іх да адкрываньня Божага плану любові, падрыхтоўваюць такім чынам гэтую пладавітую глебу духа, на якой зьяўляюцца і дасьпяваюць пакліканьні да сьвятарства і законнага жыцьця”- сказаў Бэнэдыкт 16. Гэта паказвае на тое, як вельмі ўнутрана спалучаныя з сабою сужонства і дзявоцтва, якія ўзаемна дапаўняюцца, пачынаючы ад іх супольнага ўкараненьня ў любові Хрыста,- падкрэсьліў Папа.
На заканчэньне сваёй прамовы Сьвяцейшы Айцец заахвоціў вернікаў да малітваў, каб хрысьціянскія сем”і сталіся “маленькімі Касьцёламі”, ў якіх ўсе пакліканьні і харызмы , што паходзяць ад Сьвятога Духа, маглі быць прынятыя і правільна ацэненыя.
Вітаючы пілігрымаў Бэнэдыкт 16 спаслаўся да Дня Аховы Стварэньня, які ў Італіі ўшаноўваецца 1-га верасьня. Гэтае экумэнічнае здарэньне мае сёлета за тэму значэньне паветра, якое неабходнае да жыцьця. “Так як я сказаў у часе Агульнае Аўдыенцыі ў мінулую сераду, заахвочваю ўсіх да большага заангажаваньня ў карысьць аховы асяроддзя, якое ёсьць дарам Бога”- сказаў Бэнэдыкт 16. Асабліва заахвочваю разьвінутыя краіны, каб у адказны спосаб супрацоўнівалі ў карысьць будучыні нашага зямнога шару так, каб найбольш убогія народы не мусілі плаціць найбольшую цану за кліматычныя зьмены”.








All the contents on this site are copyrighted ©.