2009-08-31 13:32:02

Ад 1-га верасьня новы цэнтар для іншаземцаў ў польскім горадзе Бяла Подляска


Управа па справах іншаземцаў плянуе адчыніць 1 верасьня цэнтар для іншаземцаў на тэрыторыі гораду Белая Падляская. Аб’ект прадугледжаны на 200 месцаў для грамадзянаў іншых краінаў, якія хадайнічаюць у Польшчы за статус уцекача.
Адрамантаваны двухпавярховы будынак будзе 19-м цэнтрам для іншаземцаў на тэрыторыі краіны. Пляцоўка будзе працаваць у адкрытым рэжыме, а гэта значыць, што ейныя жыхары змогуць свабодна яе пакідаць. У новай пляцоўцы будуць працаўладкаваныя жыхары гораду. Нагадаем, што ў Белай Падляскай дзейнічае ўжо адзін цэнтар для іншаземцаў, закрытага рэжыму.








All the contents on this site are copyrighted ©.