2009-08-25 11:57:45

Чэхія чакае на візіт Папы Бэнэдыкта XVI


Catholic.By У святой Імшы, якую падчас візіту ў Чэхію будзе цэлебраваць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, прыме ўдзел каля 100 тысяч вернікаў. У рамках замежнага падарожжа ў Чэхію з 26 па 28 верасня 2009 г. Святы Айцец наведае Прагу, Брно і Стары Балеслаў.
На святой Імшы ў Брно запланаваны ўдзел прэзідэнта краіны Вацлава Клаўса. У ёй будуць удзельнічаць таксама пілігрымы з Чэхіі, Славакіі і Аўстрыі. У першы дзень свайго візіту Пантыфік наведае касцёл Маці Божай Пераможцы, дзе будзе маліцца каля цудатворнай статуі Дзіцяткi Езусa - славутай на ўвесь хрысціянскі свет.
Падчас візіту Бэнэдыкта XVI у Чэхію запланавана сустрэча з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і прамова да дыпламатаў. У Празе Святы Айцец узначаліць малітву Нешпараў, выступіць з прамовай на экуменічнай сустрэчы і паразмаўляе з прадстаўнікамі навукі.
За час візіту (які ў цэлым працягнецца 55 гадзінаў) Бэнэдыкт XVI выступіць з дзесяццю прамовамі.











All the contents on this site are copyrighted ©.