2009-08-25 11:41:51

У багародзічным цэнтры Маріапаль пад Рымам з 27 па 30 жніўня сёлета адбудзецца чарговая сустрэча студэнтаў з настаўнікам Язэпам Ратцынгерам - цяперашнім Папам Бенедыктам 16. Ён 31 жніўня адправіць святую Імшу ў інтэнсіі гармоніі веры і розуму


Ratzinger Schuelerkreis - так па-нямецку называюцца гэтыя духоўныя спатканні.Тэма сёняшніх - місія ў экуменічнай перспектыве. Ініцыятыва ўжо сталая - першая падобная сустрэча адбылася ў 1970 годзе, калі праф.Ратцынгер выкладаў тэалёгію і філасофію ўва ўніверсітэце нямецкага горада Рэгенсбурга. І ў гэтыя дні Папа Бенедыкт 16 не забыўся на сваіх былых студэнтаў. Прыгадаем, ён, дакуль быў кардыналам Ратцынгерам, кіраваў многімі доктарскімі дысертацыямі, выкладаў у ВНУ. А калісь пачынаў менавіта прафесарам багаслоўя ў Германіі. Арцыбіскуп Вены Крыстаф Шёнборн стала бывае запрошаны і у апошнія гады звычайна прыбывае ў летнюю рэзідэнцыю Папаў Рымскіх у Кастэльгандольфо разам з групай вучняў Бенедыкта 16.
Наша калега з венгерскай рэдакцыі Марта задала некалькі пытанняў кардыналу Крыстафу
Шёнбарну:(інтэрв'ю)
А раней кардынал расказаў журналістам :"Калі у 1977 годзе Язэп Ратцынгер стаўся арцыбіскупам Мюнхена,студэнты, што працавалі над дактаратамі пад ягоным кіраўніцтвам, вельмі прасілі яго не пакідаць іх." Так і павялося, што ўжо больш за 30 гадоў настаўнік працягвае сустракацца са сваімі выхаванцамі штогод. Для абмеркавання вызначаецца папярэдне тэма. Раней, напрыклад, была выбраная - аб запачаткаванні жыцця на Зямлі: креацыянізме(стварэнні Стварыцелем) і тэорыі эвалюцыі. Перад тым абмяркоўваліся прынцыпы адносінаў з Ісламам; суадносіны Эвангелля і гістарычных фактаў з жыцця Езуса-Назараніна, некаторыя тэмы са Святога Пісання. Раней такія сустрэчы адбываліся на радзіме Папы ў Баварыі, а ў апошнія гады - ў Італіі." Сам кардынал Шёнборн ня быў вучням кардынала Ратцынгера, але , як з радасцю паведаміў журналістам, шмат разоў прымаў удзел у так цікавых сумесных роздумах, бо на такія сустрэчы запрашаюцца, акрамя былых студэнтаў Папы, іншыя слынныя навукоўцы.Часта прысутныя - біёлаг і прэзідэнт АН Аўстрыі Петэр Шустэр , прафесар філасофіі з Мюнхена Паўль Эльбрых і спецыяліст па этыцы і палітфіласофіі Роберт Шлеман.








All the contents on this site are copyrighted ©.