2009-08-25 11:43:05

Познань. У гэтым польскім горадзе у жнівеньскія дні многія маладыя людзі апранулі майкі з надпісам "See you in Poznań 2010" (да сустрэчы ў Познані 2010"


Напраўду, сустрэча маладых, зарганізаваная французскай грамадой з Тэзэ, адбудзецца ўжо сёлета, напрыканцы года. Тэзэ зьяўляецца ўнікальнай супольнасьцю, заснаванай у 1940 г. у бургундзкім паселішчы братам Ражэ. Браты супольнасьці прыносяць абяцаньні дзяліць адзін з адным усе матэрыяльныя і духоўныя дабры, жыць у цэлібаце (беззаганнасці) і максімальнай простасьці. На сёньня сталая грамада налічвае каля 100 братоў, каталікоў і членаў розных пратэстанцкіх цэркваў з больш чым 25-ці нацыянальнасьцей. Сам брат Ражэ, які памёр 3 гады таму – пратэстант, але вядома, што на імшы памяці спачылага Папы Рымскага Яна Паўла ІІ яго прычашчаў уласна сучасны Папа Рымскі Бэнедыкт XVI. Ад канца 1950-х гадоў тысячы юнакоў і дзяўчат з розных краінаў пачалі прыяжджаць у Тэзэ на тыдзень, каб браць удзел у гуртах, малітве, развагах. Апроч таго, браты з Тэзэ праводзяць сустрэчы -- шматтысячныя і зусім маленькія, у Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Азіі, Эўропе як частку “паломіцтва даверу на зямлі”. Таксама браты-манахі зьбіраюць штогод шматысячныя пяцідзённыя сустрэчы ў адным з буйных гарадоў Эўропы. Яны звычайна адбываюцца паміж Раством Хрыстовым паводле новага і старога стыляў, на Новы год. Штотыдзень у Тэзэ запрашаюцца хрысціяне розных канфесій далучыцца да жыцьця супольнасьці – зьбірацца разам з братамі тройчы на дзень для агульнай малітвы, сустракацца з паломнікамі іншых краінаў для харчаваньня, абмеркаваньня ў малых групах, працы. Такія сустрэчы ў Тэзэ праводзяцца для моладзі, дарослых (тых, каму ўжо споўнілася 30 год) і таксама бацькоў зь дзецьмі. Заўсёды ў Тэзэ і іншыя месцы - на маладзёвыя сустрэчы прыяжджае і пратэстанцкая, і каталіцкая, і праваслаўная моладзь . Рэгіянальным каардынатарам па арганізацыі паломніцтваў і маладзёвых сустрэчаў экумэнічнай грамады Тэзэ (як для нас, беларусоў) зьяўляецца Брат Донах. Яго ведаюць у Беларусі, дзе ён пабываў летась. Зараз ужо прыспеў момант запісацца ў групу, бо час - легкакрылы, а некалькі месяцаў - усяго толькі імгненне.









All the contents on this site are copyrighted ©.