2009-08-24 13:18:18

Кастэль Гандольфа. У загараднай папскай рэзідэнцыі пад Рымам ў нядзелю былі прынятыя тысячы пілігрымаў, з якімі Бенедыкт 16 адгаварыў разам багародзічную паўдзённую малітву "Анёл Панскі", падзяліўся думкамі , просячы маліцца за святароў, каб былі веруючымі і вызнаўцамі Хрыста-Бога на ўзор Пятра і апосталаў. сведчачы гэта жыццём.


Вось паслухайце прывітанне Папы да паломнікаў, што разумеюць польскую мову.(Голас Папы) RealAudioMP3 Як звычайна, Папа сказаў коратка навучанне па ангельску, іт-ку, фран-ку, ням-ку. Разам усе павіталі праз спецыяльны тэлемост ўдзельнікаў маладзёвага Мітынгу ў Ріміні на Адрыятычным узбярэжжы Італіі. У навучанні Папа зноў падкрэсліў сучасную неабходнасць не плыць па цячэнні, але адважна трываць у веры. Папа працягвае абапірацца на 6 раздзел Эвангелля ад Яна і кажа, што Езусава навучанне тычыцца людзей усіх эпох. " Будучы хрысціянінам, неабходна падзяляць напрацягу цэлага жыцця Ягоныя меркаванні і Ягоную волю. Ісці за Хрыстом дае сэрцу весялосць і напаўняе сэнсам нашае існаванне, хаця нясе цяжкасці і ахвяраванні," - сказаў Папа. Цэнтральнае пытанне, якое Езус ставіць у нядзельным Евангеллі, гучыць: «Ці вы таксама хочаце адысці?». Гэта «правакацыйнае» пытаннe дае ачышчэнне: адны адкідаюць яго і адыходзяць ад Хрыста. І гэта больш яскрава, чым тыя іншыя, якія стараюцца прыстасавацца да пануючай моды, пазбаўляючыcя ... першапачатковага значэння і каштоўнасці навучання. ¬„Ці вы таксама хочаце адысці?“. Гэтае "магчымасць" непакоіць, занурваецца ў сэрцa і чакае ад кожнага асабістага адказу. Гэта пытанне, скіраванае да кожнага з нас. Бо Езуса не задавальняе павярхоўны і фармальны ўдзел. Не дастаткова Яму таксама першае, поўнае энтузіязму выказванне пры Ім. Наадварот, Яму важна, каб мы мелі з Ім удзел праз усё жыццё . Зноў гэтаю нядзеляй Бэнэдыкт XVI заахвоціў вернікаў па прыкладу святога Пятра адважна даваць адказ Хрысту, усведамляючы свае слабасці, спадзяючыся на моц Духа Святога, які дзейнічае з Езусам.
"Папросім Беззаганную Марыю каб дапамагала заўсёды трываць у Боскае любові, якая дазволіла ёй - сціплай дзяўчынцы з Назарэту, стацца Богамаці і маці ды мадэллю ўсіх веруючых. ",- завершыў нядзельную сустрэчу Папа










All the contents on this site are copyrighted ©.