2009-08-22 11:04:40

Лондан. Царква Англіі адобрыла новую гульню, якую прыдумаў настаўнік Сцівен Стронгман.


Аўтар запачаткаваў хрысціянскую версію даўно папулярнай карткавай гульні для дзяцей. Яна знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з біблійнымі персанажамі, выяўляе іхнае веданне 10 Божых прыказанняў ды замацоўвае іх выкананне. Стывен Стронгман - веруючы чалавек і псіхолаг-педагог пэўны, што ў форме гульнёвага азарту лепш прышчапляюцца асновы этыкі і веры, прычым, на простым дзіцячым узроўні.







All the contents on this site are copyrighted ©.