Агульная аўдыенцыя Свяцейшага Айца ў сераду 19 жн. адбылася ў двары папскага Палацу
ў Кастэль Гандольфа. Тут прысутнічалі й беларускія пілігрымы. "Маліцеся ўсе за святароў",-
папрасіў Бенедыкт 16.
(Прывітанне
па-харвацку - голас Папы). Сваё навучанне Бенедыкт 16 прысвяціў падвышэнню
фармавання святароў на прыкладзе святога 17 стагоддзя Яна Эда, сябра і паплечніка
Яна Мары Віанэ - нястомнага апостала ў эпосе рэлігійных канфліктаў, 30 -гадовай вайны,
якая ахапіла не толькі вялікія тэрыторыі Еўропы, але й многія сэрцы і душы. Святы
Дух нарадзіў волатаў веры тых часоў. Тут Папа асабліва вылучыў французскую духоўную
школу, у складзе якой і быў Ян Эд. Ён яскрава бачыў , што ў Царкве дайшлося да крызісу
дзеля недастатковай падрыхтоўкі на святарства. Многія пробашчы і біскупы былі ні
праўдзіва, ні інтэлектуальна - ні душою, ні сэрцам, ні розумам - падрыхтаваныя для
святарскага паслугоўвання. Ян - тады пробашч ў горадзе Каэн, бачыў неадэкватнасць
вялікай часткі кліру свайму пакліканню. Дык стварыў Кангрэгацыю фармацыі святарства.
"У ракурсе бягучага года Святарства, - працягваў Папа, - хачу падкрэсліць апостальскую
цноту святога Яна Эда, звернутую ў асаблівы спосаб на фармацыю дыяцазальнага кліру.
Ягоны шлях, па якім следам пайшлі многія верныя святары, занураны толькі ў тую рэчаіснасць,
што Бог любіць сваё чалавецтва. У ягонай эпосе жорсткасці і злачынстваў ён заклікаў
да сэрцаў, у першую чаргу - святарскіх, каб наталяліся з палаючага сэрца Хрыста і
мацярынскага - Марыі. Гэтай сардэчнай любові Хрыста і Марыі кожны святар павінен
быць сведкам і апосталам. Папа Ян Павел 2 узнавіў і ўсучасніў рашэнні Трэдэнскага
Сабору (1563 год) па семінарскай фармацыі, каб святары заўсёды былі спалучаныя з
Хрыстом, каб былі ў Ім і ўвасаблялі Эвангелле. Дык маліцеся, дарагія браты і сёстры,
за святароў", - папрасіў Папа католікаў свету - тых, што прыйшлі да яго у так спякотны
дзень і тых, што слухалі праз радыё і тэлебачанне. "Аддавайцеся Езусу, - працытаваў
Бенедыкт 16 святога Яна Эда, - уваходзьце ў бясконцасць Ягонага вялікага сэрца, у
якое ўлітыя сэрцы Багародзіцы і ўсіх святых, каб памнажаліся любоў, міласэрднасць,
ціхасць і чыстасць, цярплівасць і святасць. У гэтай інтэнсіі адспявайма жа разам малітву
"Ойча наш" па-латыні!"- папрасіў Папа. Усе прысутныя - белыя, жоўтыя і чорныя, з
розных кантынентаў і розных сацыяльных слаёў натхнёна зліліся разам ва ўпрошванні
аб тым, каб было на Зямлі як ў Небе, каб Бог выбавіў ад злога. Перад развітаннем
Папа надаў усім сваё апостальскае блаславенства.