2009-08-18 14:43:21

Аб'ява :23 жніўня а 10-й гадзіне раніцы ў царкве святой Параскевы Полацкай (г. Полацк)пройдзе архірэйская службa, якую будзе адпраўляць Апостальскі Адміністратар Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі (Україна) Уладыка Мілан Шашык.


А ў дзень Нерукатворнага абраза Гасподняга,16 жніўня пробашч парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа, протапрэзбітэр цэнтральна-Заходняга дэканату Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы а. Андрэй Абламейка адслужыў у Мінску літургію на развітанне.Новым пробашчам парафіі Сьвятога і Праведнага Язэпа будзе Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек).
Айцец Андрэй ўжо больш як 10 гадоў служыць святаром пасля заканчэння Люблінскага каталіцкага універсітэту са ступенню магістра багаслоўя. Цяпер ён на блаславеньне царкоўных уладаў накіроўваецца на далейшую вучобу ў Аўстрыю, дзе мае намер атрымаць ступень доктара. Вучыцца і пісаць дысертацыю а. Андрэй Абламейка будзе ў Міжнародным багаслоўскім інстытуце вывучэння шлюбу і сям’і ў Гамінгу, які заснаваны з ініцыятывы Папы Яна Паўла ІІ. Разам з айцом Андрэем Абламейкам на вучобу ў Гамінг накіроўваецца і яго жонка – матушка Святлана. Яна мае намер пісаць працу з тэалогіі сям’і на ступень магістра. Сын святара, Багдан, ўвосень пачне вучыцца ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне, а дочкі – непаўналетнія Альжбета і Анастасія – будуць вучыцца ў школе.
Дапамагаць айцу Сергію (Гаеку) будзе курыяльны святар Алесь Аўдзяюк. Ён - выпускнік Каталіцкага ўніверсітэту ў Айхштэце (Нямеччына), айцец Алесь Аўдзяюк служыць цяпер у парафіі дыяканам. Чакаецца, што яго ўзвядуць у сан сьвятара ў старажытным Полацаку 23 жніўня падчас архірэйскай службы, што й будзе цэлебраваць украінскі Уладыка Мілан Шашык.







All the contents on this site are copyrighted ©.