2009-08-11 14:25:10

Токіо-Рым. З падарожжа ў Японію вярнуўся кардынал Жан Луі Таран, прэзідэнт Папскай Рады па міжрэлігійным дыялогу.


Пасланец Святога Пасаду меў шэраг сустрэч з пардстаўнікамі асноўных рэлігійных грамад Японіі, каб падкрэсліць, што сусветная Царква прызнае вялікую годнасць усім рэлігіям і выразам веры, дык гатовая з усімі падтрымліваць дружалюбны дыялог па розных пазіцыях. Кардынала суправаджаў напрацягу тыднёвага знаходжання на далёкім Усходзе Апостальскі нунцы ў Японіі арцыбіскуп Альбэрт Ботарі дэ Кастэла, арцыбіскп Токіа Петэр такеда Окада і арцыбіскуп Нагасакі Язэп Мітсуакі Такамі. Кардынал прыбыў у краіну па запрашэнні Біскупскай Канфярэнцыі Японіі. Ён сустрэўся з клірам і каталіцкімі вернікамі Японіі і падкрэсліў важнасць яе малітоўнага ўкладу ў жыццё сусветнага Касцёла. У лістападзе кардынал мае намер наведаць Інданэзію. У сваім інтэрв'ю для ватыканскай газеты "Оссэрваторэ Романо" к. Жан-Луі Таран падкрэсліў, што меў вельмі сардэчныя сустрэчы з кіраўнікамі японскіх грамад сінтаістаў, буддыстаў і мусульманаў. "Усе былі згодныя з тым, што каталіцкая Царква адыграе важнейшую ролю ў развіцці міжрэлігійнага дыялогу", - зазначыў кардынал па звароце ў Рым. Ён асабліва прыпомніў свой удзел у якасці ганаровага госця ў гадавой сустрэчы міра на гары Хэй блізка Кіёта, па аналогіі з сустрэчамі ў Асізі, запачаткаванымі Папам Янам Паўлам 2-м. Тут кардынал перадаў католікам Японіі спецыяльнае пасланне Папы Бенедыкта 16, які нагадвае пра заўсягдашнія 4 слупы, на якіх пакоіцца мір: праўда, міласэрднасць, справядлівасць і свабода. Госць з Ватыкану адцэлебраваў святую Імшу ў катэдры Хірасімы менавіта 6 жніўня ў інтэнсіі ахвяр бамбардавання 1945 года ў гты ж дзень. Газета інфармуе таксама, што прэм'ер-міністр Японіі Таро Азо - веруючы католік.







All the contents on this site are copyrighted ©.