2009-08-11 13:17:19

Пілігрымкі з розных канцоў прыходзяць на Ясную Гару цягам цэлага тыдня.Галоўныя падзеі адбудуцца 15 жніўня - ва ўрачыстасьць Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Марыі Панны.


Штогод у Чэнстахову пешшу ідзе каля мільёна чалавек. Многа замежнікаў у апошнія гады - Санктуарый на Яснай Гары вядомы ў сучаснай Беларусі. Штогод групы моладзі далучаюцца да польскіх пілігрымаў, каб разам ісьці да Маці Божай. Ня меньш папулярнымі зьяўляюцца аўтобусныя пілігрымкі для старэйшых. Але сёлета едуць цалкам беларускія групы са сваіх парафій.„Мы пілігрымуем з малітоўнаю групаю Маці Божай Каралевы Міру й малітоўнай групай моладзі, -расказаў журналістам ксёндз Часлаў Паўлюкевіч з Росі. Большасьць пілігрымаў тут упершыню. Шматлікія нашыя ранейшыя малітвы прычыніліся да таго, што мы цяпер тут, на Яснай Гары; даўно хацелі прыехаць разам у гэтае асаблівае марыйнае месца”. Штогод у Чэнстахову пешшу ідзе каля мільёна чалавек.„Мы пілігрымуем з малітоўнаю групаю Маці Божай Каралевы Міру й малітоўнай групай моладзі, -расказаў журналістам ксёндз Часлаў Паўлюкевіч з Росі. Большасьць пілігрымаў тут упершыню. Шматлікія нашыя ранейшыя малітвы прычыніліся да таго, што мы цяпер тут, на Яснай Гары; даўно хацелі прыехаць разам у гэтае асаблівае марыйнае месца”. Пілігрымкі з розных канцоў Польшчы будуць прыходзіць на Ясную Гару цягам цэлага тыдня. А ў Польшчы вырушылі пілігрымкі на Ясную Гару ў Чэнстахове адусюль. Гэта найбольш вядомае месца для пілігрымак у краіне. Рolskieradio ўзяла інтэрв'ю ў ксяндза Войцеха Мікульскага: Пілігрымкі на Ясную Гару часта называюць фэномэнам, паколькі ідуць туды ня толькі людзі з глыбокай верай, але й людзі, якія толькі пачынаюць пошук сваёй духоўнай дарогі. Пілігрымаваньне - гэта вельмі старая традыцыя, якая сягае дахрысьціянскіх часоў. Пілігрымавалі ня толькі хрысьціяне, але й габрэі. У Бібліі можна знайсьці фрагмэнт, дзе чытаем, што Пан Езус пілігрымаваў у сьвятыню, а падчас пілігрымкі згубіўся. Пілігрымка вымагае ад кожнага вялікага высілку - У сёньняшніх умовах гэта адарваньне ад выгоды, у якой мы жывем, кажа айцец Войцех.- У нас ёсьць выгодныя кватэры, мы карыстаемся рознымі відамі транспарту, размаўляем па тэлефоне. Рэчаў і магчымасьцяў, якія аблягчаюць нам жыцьцё, вельмі шмат. Але па іх прычыне мы часта забываем пра найважнейшыя справы. Крыху зьнікае міжчалавечы кантакт, сувязь з Богам. Пілігрымка зьяўляецца такім месцам, дзе можна аднавіцца, паглядзець на сваё жыцьцё зь іншай пэрспэктывы й зразумець, што сапраўды зьяўляецца важным. Ідучы й гледзячы на сваё жыцьцё, можна пабачыць, што было ня так. Можна перапрашаць. Пілігрымка можа быць такім месцам перапрашэньня, пілігрымка можа быць заклікам аб дапамозе. Ёсьць людзі, якія ідуць і просяць аб нечым: аб здароўі, аб вырашэньні нейкай праблемы, аб здачы экзаміну... Хіба не без прычыны гаворыцца пра Ясную Гару як пра духоўную сталіцу Польшчы. Хопіць узгадаць „Патоп” Генрыка Сянкевіча й ролю Яснай Гары, якую яна адыграла ў швэцкім патопе. Для многіх пакаленьняў палякаў Ясная Гара была такім месцам, куды людзі ішлі са сваімі праблемамі, просячы розныя ласкі й вырашаючы свае праблемы. А ў Польшчы вырушылі пілігрымкі на Ясную Гару ў Чэнстахове адусюль. Гэта найбольш вядомае месца для пілігрымак у краіне. Рolskieradio ўзяла інтэрв'ю ў ксяндза Войцеха Мікульскага: Пілігрымкі на Ясную Гару часта называюць фэномэнам, паколькі ідуць туды ня толькі людзі з глыбокай верай, але й людзі, якія толькі пачынаюць пошук сваёй духоўнай дарогі. Пілігрымаваньне - гэта вельмі старая традыцыя, якая сягае дахрысьціянскіх часоў. Пілігрымавалі ня толькі хрысьціяне, але й габрэі. У Бібліі можна знайсьці фрагмэнт, дзе чытаем, што Пан Езус пілігрымаваў у сьвятыню, а падчас пілігрымкі згубіўся. Пілігрымка вымагае ад кожнага вялікага высілку - У сёньняшніх умовах гэта адарваньне ад выгоды, у якой мы жывем, кажа айцец Войцех.- У нас ёсьць выгодныя кватэры, мы карыстаемся рознымі відамі транспарту, размаўляем па тэлефоне. Рэчаў і магчымасьцяў, якія аблягчаюць нам жыцьцё, вельмі шмат. Але па іх прычыне мы часта забываем пра найважнейшыя справы. Крыху зьнікае міжчалавечы кантакт, сувязь з Богам. Пілігрымка зьяўляецца такім месцам, дзе можна аднавіцца, паглядзець на сваё жыцьцё зь іншай пэрспэктывы й зразумець, што сапраўды зьяўляецца важным. Ідучы й гледзячы на сваё жыцьцё, можна пабачыць, што было ня так. Можна перапрашаць. Пілігрымка можа быць такім месцам перапрашэньня, пілігрымка можа быць заклікам аб дапамозе. Ёсьць людзі, якія ідуць і просяць аб нечым: аб здароўі, аб вырашэньні нейкай праблемы, аб здачы экзаміну... Хіба не без прычыны гаворыцца пра Ясную Гару як пра духоўную сталіцу Польшчы. Хопіць узгадаць „Патоп” Генрыка Сянкевіча й ролю Яснай Гары, якую яна адыграла ў швэцкім патопе. Для многіх пакаленьняў палякаў Ясная Гара была такім месцам, куды людзі ішлі са сваімі праблемамі, просячы розныя ласкі й вырашаючы свае праблемы.

.













All the contents on this site are copyrighted ©.