2009-08-10 14:24:19

"Усе святыя, асабліва мучанікі з'яўляюцца сведкамі Бога,Які ёсць Любоў. Deus caritas est", - сцвердзіў Папа на супольнай з тысячамі вернікаў малітве Анёл Панскі ў нядзелю, 9 жніўня.


RealAudioMP3 -Сучасны нігілізм і нацысцкія лагеры - вынік адрачэння ад Бога. Мучанікі даказваюць, што любоў перамагае смерць ,- сцвердзіў у сваім бацькоўскім навучанні Бенедыкт 16. Ён указаў на постаці святых розных часоў, у тым ліку Эдыт Штайн і Максімільяна Кальбэ, забітых у Асвенцыме ў гады 2 Сусв. вайны. "Нацысцкі лагер, як любы лагер смерці - гэта сымбаль крайняга зла. Ён указвае ступень граху, да якога даходзіць чалавек, спагнаўшы з сабе Бога. Калі чалавек замяняе Бога самім сабой і ўзурпуе ўладу даваць ці адбіраць жыццё ці смерць, прысвойвае сабе права вырашаць што ёсць дабром, а што злом - гэта пекла, якое адкрываецца на зямлі. ..Тэрэза Бенедыкта Крыжа(Эдыт Штайн) нарадзілая ў яўрэйскай веры, але была захоплена Хрыстом ў сталым узросце, дык сталася манашкай -кармелітанкай і запячатала сваё жыццё мучаніцтвам. Святы Максімільян Кальбэ - сын Польшчы і духоўны патомак Францішка Асізскага - вялікі апостал Беззаганнай Марыі. Іншыя цудоўныя постаці мучанікаў Рымскае Царквы: гэта - Папа Панцыян, святы Іпаліт і дыякан Ларэнца - сведкі неадракальнай веры ажно да праліцця крыві. "У працягу гэтага года святарства будзем маліцца на Дзевы Марыі, - прыклікаў Папа, - каб дапамагла ўсім, асабліва святарам, дайсціся да святасці на прыклад гераічных сведкаў веры і адданасці - святых! Яны абуджаюць нас раздумваць над глыбокаю процьмаю між атэістычным гуманізмам нашых часоў і хрысціянскім гуманізмам. Гэты анты-тэзіс прасякае ўсю гісторыю людства, але напрыканцы 2-га Тысячагоддзя асягнуў крытычнага ўзроўню і нарадзіў сучасны нігілізм. З аднаго боку, існуюць філасофіі і ідэалёгіі, якія часцей выліваюцца ў моду думання і дзеяння дзеля ўзвышэння эга-свабоды як адзінага прынцыпа жыцця, як альтэрнатывы Богу. Гэта дае пераўтварыць " эго - я" чалавека - ў бога, які можа чыніць сваю волю. З іншага берагу ракі жыцця на нас сузіраюць святыя - практыкі Міласэрднасці, якія даюць надзею і выяўляюць сапраўднае чалавечае аблічча, што адлюстроўвае Бога, бо чалавек створаны на Ягоны вобраз і падабенства. Ісці іхным шляхам - адзіны спосаб адказаць на выклікі, што палягаюць у аснове глыбокага крызісу сучаснага свету. Гэта - канчатковы і веры поўны адказ, бо гэта адказ любові, укарэненай у праўдзе,"- зазначыў Папа.
Напрыканцы сумеснай малітвы, на якую у папскую летнюю рэзідэнцыю Кастэль Гандольфа сабраліся тысячы вернікаў, Бенедыкт 16 прывітаў іх у розных мовах. Сёння перадаем яго слова па-польску:







All the contents on this site are copyrighted ©.