2009-08-10 20:10:18

Mаладыя францішканцы і госці Мітынга 2009, што праходзіць у Італіі, вырушылі ў пілігрымку да Санцьяга ды Кампастэла, па слядах святога Францішка


10 жніўня пачалі яны сваю вандроўку праз амаль 800 гадоў пасля таго, як асізскі юнак у 1214 годзе пайшоў пехатою ў Гішпанію пакланіцца на магілу святому Якубу-апосталу. Менавіта тут яму з'явілася Найсвятая Дзева Марыя. Прыгадаем, што наступны 2010 год аб'яўлены ў сусветнай Царкве Святым годам Санцьяга ды Кампастэла Даведка: Santiago de Compostela— горад у паўночна-заходняй Гішпаніі, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці Галісія. Насельніцтва — 93.000 (2003). У катэдральным саборы мейсца перахаваныя мошчы аднаго з 12 апосталаў Хрыста — сьвятога Якуба (па-гішпанску: Сант'яга значыцьСтарэйшы альбо Хакоба (Santiago el Mayor o Jacobo), па-галісійску: Сант'яга Старэйшы (Santiago o Maior)). Паводле легенды сьвяты Якуб, хрысьціцель і патрон усяе Гішпаніі, прайшоў пешкі ўсю дарогу на Пірэнейскую паўвыспу. Таму больш за 1000 гадоў існуе каталіцкі шлях-прошча — шлях сьвятога Якуба, які вядзе ў сталіцу Галісіі. (Гэты шлях ня раз быў тэмай сюжэтаў літаратуры і кінамастацтва.)з Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі







All the contents on this site are copyrighted ©.