2009-08-07 12:33:47

Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі завершыў свой візіт на Украіну. У Пачаеўскай Лаўры пры вялізным натоўпе вернікаў ён адслужыў святую Боскую Літургію і развітаўся з паствай.


5 жніўня адзначваецца свята Пачаеўскай іконы Божае Маці, з якой адбыўся велічны Хросны ход. У сваёй прамове Патрыярх Кірыл заклікаў вернікаў да адзінства. Называючы еўрапейцаў больш блізкімі адсюль, галава РПЦ указаў на тое, што заходнія грамадствы робяць вялізную памылку, адкідаючы свае хрысціянскія карані, адштурхоўваючы рэлігійнае жыццё ў галіну асабістага жыцця. Ён спаслаўся на вопыт хрысціянаў родам з СССР, якія зведалі на сабе, што значаць спробы будаваць шчаснае, заможнае грамадства без Бога...." гэты страшэнны гістарычны вопыт ёсць сведчаннем, ..што любыя намаганні ўзвесці Вавілонскую вежу без Бога, разбураюць і вежу, і чалавечыя жыцці. " Патрыярх Маскоўскі падкрэсліў, што шчасця не можа быць, калі парушаюцца маральныя асновы жыцця.
Як і прадугледжвала праграма, з 27 ліпеня па 5 жніўня высокі Маскоўскі госць наведаў 10 гарадоў, у старажытных храмах якіх адбыліся Боскія літургіі, малебны і начныя чуванні. Многія падзеі мелі прамыя теле- і радыётрансляцыі. Прыгадаем найбольш значныя пункты: у панядзелак, 27 ліпеня зрана прайшоў малебен на Ўладзімірскай горцы ў Кіеве, апаўдні таго ж дня - урачыстае адкрыўся Свяшчэнны Сынод РПЦ. У гэты ж дзень Патрыярх Кірыл наведаеў помнік ахвярам Галадамору і ўсклаў там вянкі. Таксама пашанаваў загінуўшых з ускладаннем кветак да помніку Славы. Вечарам на плошчы перад Успенскім саборам Кіева-Пячэрскай Лаўры адбылася ўсенашнае чуванне.
Аўторак будзе прысвечаны памяці роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра (Краснае Солнышка, які ахрысціў Кіеўскую Русь). Прамая трансляцыя дазволіла сачыць і ўдзельнічаць у Боскай Літургіі на плошчы перад Успенскім саборам Лаўры. Потым Хросным ходам працэсіія прайшла да Дальніх Пячораў, дзе мае быць пабудаваны Катэдральны сабор. У сераду кіраўнік РПЦ сустрэўся з архіярэямі, духавенствам, манахамі і свецкімі, выкладчыкамі і студэнтамі духоўных устаноў ў Трапезным храме Кіева-Пячэрскай Лаўры. Адбылася сустрэча п. Кірылы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Юшчанкам.
У чацвер Патрыярх Кірыл пераехаў ў Данецк. Ён узначаліў Хросны ход да горада Горлаўкі. У пятніцу адбыўся малебен ва Ўспенскім саборы Свята-Нікольскага Васільеўскага манастыра. У суботу патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі прынёс свята ў Сімферопаль. Наведаў будоўлю кафедральнага сабору, асвяціў крыжы.
У нядзелю, 2 жніўня Патр. Кірыл ужо быў у Севастопалі. Ён адслужыў Боскую Літургію ў свята-Уладзімірскім саборы Херсонеса. У панядзелак Патрыярх Маскоўскі наведаў Свята-Нікалаеўскі Гарадоцкі манастыр, кафедральены сабор Луцка і правёў шэраг сустрэч. У аўторак, 4 жніўня перабываў ў гораде Уладзімір-Валынскім. У Пачаеўскай Лаўры, у саборы прайшло Ўсенашнае чуванне. У апошні дзень візіту па праграме, Свяцейшы патрыярх Кірыл адправіў Боскую літургію на плошчы Пачаеўскай Лаўры. Як ніколі раней усе падзеі трывалі ў прамой радыё- і тэлетрансляцыі, пра іх многа расказвалі СМІ









All the contents on this site are copyrighted ©.