2009-08-06 14:19:44

4 жніўня 2009 г. паводле рашэння, прынятага іерархамі на 40-ым Пленарным пасяджэнні К К Біскупаў у Беларусі, у мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылася першая агульнабеларуская сустрэча святароў.


Упершыню святары з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся разам, каб супольна памаліцца ў інтэнцыі ўмацавання ў сваім пакліканні да асаблівага служэння Богуў дзень успаміну апекуна святароў -св. Яна Марыі Віянэя. Cустрэча прымеркавана да Года святарства, абвешчанага ў паўсюдным Касцёле Папам Бэнэдыктам XVI. Распачалася яна Літургіяй гадзін, якую іерархі, святары, законнікі і законніцы прачыталі разам з вернікамі, просячы ў Бога праз заступніцтва св. Яна Віянэя аб палымяным жаданні служыць справе збаўлення. Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту папярэднічала канферэнцыя на тэму святарства, якую падрыхтаваў кс. Уладзімір Гуляй, выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Звяртаючыся да братоў у святарстве, прамоўца падкрэсліў, што іх пакліканне з’яўляецца таямніцай і заданнем. Дакладчык звярнуў увагу на неабходнасць бясконцага шукання святаром мудрасці, імкнення да пазнання Найвышэйшага, а таксама захаплення святарствам Хрыста.Кульмінацыйным пунктам праграмы агульнабеларускай сустэчы святароў стала ўрачыстая святая Імша з удзелам усіх беларускіх іерархаў, шматлікіх святароў і законнікаў, а таксама прадстаўнікоў Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі. Святую Эўхарыстыю ўзначаліў кардынал Казімір Свёнтэк, Апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі, Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп на пенсіі.Шматлікія вернікі прыйшлі ў гэты дзень на агульнабеларускую сустрэчу святароў, каб глыбей зразумець тое, што не паддаецца чалавечаму разуменню — таямніцу святарства. Люд верны жадаў быць побач са сваімі святарамі, маліцца за іх, прасіць аб умацаванні ў пакліканні. Кожнаму верніку ёсць за што падзякаваць святару, а значыць — Богу. Падзякаваць найперш за тое, што паклікаў яго і даў адважнае сэрца, каб адказаць на гэтае пакліканне і годна крочыць па яго шляхах.На працягу ўсёй сутрэчы з абараза Езуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбываецца па парафіях архідыяцэзіі, усім прысутным благаслаўляў Езус-Першасвятар. /catholic.by/








All the contents on this site are copyrighted ©.