2009-08-05 12:49:22

У сьвеце налічваецца больш за 42 мільёны бежанцаў


У 2008 г. ва ўсім свеце 42 мільёны чалавек былі вымушаны былі пакінуць свае дамы па прычыне пераследаванняў, канфліктаў, войнаў і парушэння правоў чалавека. Апошнія статыстычныя дадзе ныя пра колькасць бежанцаў у свеце былі апублікаваныя ў чэрвені 2009 г. у дакладзе «Global Trends 2008», падрыхтаваным Вярхоўным камісарыятам ААН па справах уцекачоў. Паводле статыстычных даных на канец 2008 г. налічвалася 16 мільёнаў бежанцаў, якія змянялі месца жыхарства ў межах тэрыторыі сваёй краіны, і 26 мільёнаў чалавек, якія былі вымушаны пакінуць сваю радзіму. У спіс краінаў, якія прынялі найбольшую колькасць бежанцаў, уваходзяць: Пакістан (1,8 мільёна), Сірыя (1,1 мільёна), Іран (980 тысяч), Германія (582,7 тысяч), Іарданія (500,4 тысяч), Чад (330,5 тысяч), Танзанія (321,9 тысяч) і Кенія (320,6 тысяч). 80% бежанцаў з’яўляюцца грамадзянамі Афганістана (2,8 мільёна), Ірака (1, 9 мільёна), Самалі (561 тысяча) і Судана (419 тысяча). Па дадзеных на канец 2008 г. ва ўсім свеце налічваецца 5,7 мільёна мужчын, жанчын і дзяцей, якія ўжо мінімум пяць гадоў з’яўляюцца ўцекачамі і не маюць надзеі на хуткае вяртанне дадому.








All the contents on this site are copyrighted ©.