2009-08-03 13:28:34

Арцыбіскуп Паоло Пэццы адзначае добрыя адносіны паміж дзяржавай і Касьцёлам


Арцыбіскуп Паоло Пэццы, Ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве (Расія), выказаў задавальненне ў сувязі з паляпшэннем адносінаў паміж Каталіцкім Касцёлам і расійскім урадам.
Пра гэта арцыбіскуп заявіў ў інтэрв’ю газеце «L'Osservatore Romano». «У Расійскай Федэрацыі ўзнікаюць канкрэтныя пазітыўныя знакі паляпшэння адносінаў паміж Каталіцкай супольнасцю і ўладамі, што дае надзею на добрую будучыню», — адзначыў арцыбіскуп.
Паоло Пэццы сказаў, што дадзены факт сцвярджае пра «ўстанаўленне і рост паўнавартасных дыпламатычных адносінаў паміж Папскім пасадам і Расійскай Федэрацыяй», і дадаў, што паляпшэнне адносінаў адбываецца на ўсіх дзяржаўных узроўнях.
Кажучы пра тэндэнцыю, якая склалася ў краіне, Ардынарый выказаў упэўненасць, што яна магла б дапамагчы знайсці рашэнне ў некалькіх пытаннях, звязаных з існаваннем Касцёла ў Расіі, а менавіта ў прызнанні Каталіцкай супольнасці і вызначэнні месцаў для малітвы.
Між іншым, арцыбіскуп Паоло Пэццы прызнаў існаванне пэўных праблем у асобных раёнах. «Тым не менш, там, дзе існуюць цяжкасці, мы заўважаем вялікую цікавасць і ўдзел галоўных палітычных уладаў у вырашэнні нашых праблем», — адзначыў іерарх
«Мы павінны разумець, што наша надзея абапіраецца на веру, а яна — гэта менавіта тое, што дае нам аптымістычны і канструктыўны прагноз у нашых адносінах з палітычнымі сіламі», — падсумаваў арцыбіскуп напрыканцы размовы.

Паводле Catholic.by








All the contents on this site are copyrighted ©.