2009-08-01 15:51:11

У гэтым месяцы адбудзецца Каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў


21 – 22 жніўня 2009 году ў Віцебскай дыяцэзія адбудзецца каранацыя Папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў, апякункі ўсяго Беларускага Паазер’я.
Калісці на востраве Неспіш, што на Браслаўшчыне, стаяў кляштар. 21 жніўня 1832г. кляштар запаліўся ад маланкі, і адзінае, што захавалася з яго, быў абраз Маці Божай Валадаркі азёраў. І ўжо 177 год Маці Божая апякуецца беларускім краем, вядзе людзей праз шматлікія цуды, ацаленні, выратаванні.
У сакавіку 2009г. Папа Рымскі Бенедыкт XVI блаславіў кароны для браслаўскага абраза.
22.08.2009 у Браславе пройдзе ўрачыстая літургія, якую, як чакаецца, узначаліць Мітрапаліт Кёльнскі кардынал Ёахім Майснер. Мястэчка рыхтуецца прыняць шматлікіх пілігрымаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі і іншых краін. Маці Божая чакае сваіх дзяцей у Браславе.
Адначасова гэтыя дні стануць кульмінацыяй святкаваеея дзесяцігоддзя са дня ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.