2009-08-01 16:33:27

Турын. У катэдры гэтага гораду ад сярэднявечча захоўваецца "Плашчаніца", якая так і называецца - турынская.


У італьянскай газеце "Ла Стампа" выступілі ў абароне яе аўтэнтычнасці (сапраўднасці) некалькі навукоўцаў. Прафесарка Барбара Фрале расказвае аб новых знаходках у тэкстах 2 стагоддзя; і, у прыватнасці,спасылаецца на адкрыццё французскага калегі Цьера Кастэкса, які нядаўна расчытаў новыя словы на цалуне. Гэта йдзе ў дадатак да тэкстаў Гамера і шматлікіх помнікаў аб "Mandylion", дзе прыпамінаецца аб святым ільняным палатне, якое сакрэтна перахоўвалі першахрысціяне . 3агадчык кафедры Грэцкай і Лацінскай філялёгіі г.Барі прафесар Лючан Канфарo сцвярджае, што выкарыстанне для аналізу тканіны метаду "вуглярода-14" не вытрымлівае аніякае крытыкі." Тканіну і тым больш пыльцу такім чынам у ракурсе храналогіі вызначыць немагчыма,"- сцвярджае навуковец. Ён прыпамінае, што прыхільнікі тае ідэі, быццам Турынская плашчаніца была ўтворана крыжакамі у Cярэднявеччы, што з'явілася 20 гадоў назад на падставе нейкіх хімічных аналізаў, цяпер зноў пачала прыпамінацца ў заходніх СМІ. Праф. Канфарo пэўны - гэта ў сувязі з тым, што хутка - напрадвесне 2010 году пакланіцца Плашчаніцы прыедзе ў Турын Папа Бенедыкт 16, што не дае супакою атэістычна настроеным вучоным і палітыкам.








All the contents on this site are copyrighted ©.