2009-08-01 15:53:14

Рым. У папскім універсітэце "Урбаніянум" пачаўся запіс на курс сацыяльных камунікацый (журналістыкі) на базе вышэйшай адукацыі.


Прыгадаем, што гэты ўніверсітэт закончылі за 15 гадоў па асноўным курсе і паслядыпломных (удасканальваючых) дзясяткі беларускіх хлопцаў і дзяўчат, манахаў і свецкіх. Цяперашні набор чакае маладых людзей, гатовых працаваць у рэлігійным асяроддзі, на місіях, адкрытых да разнастайных культурных і сацыяльных кантэкстаў. Майстар-класы разлічаны на 12-13 месяцаў, пачнуцца з кастрычніка і завершацца восенню 2010 году. Спецыялізавацца слухачы змогуць па друку і інстытуцыйных камунікацыях, на карэспандэнта агенства ці перыядычнага выдання, аўдыя- відэажурналістыцы, на аператара і аўтара радыё- тэлебачання, мультымедыйных камунікацыях, інтэрнет-аператара. Прадугледжаны 100 гадзін практыкі ў СМІ Ватыкана і Італіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.