2009-07-30 18:41:18

Рыхтуемся да сусветнага Дня міру. Папа Бенедыкт 16 азначыў тэму свайго паслання да яго:"Калі жадаеш узрошчваць мір - аберагай стварэнне!"


Ад сутрэчы ў Стакгольме (1972год), калі была скліканая 1-я Канфярэнцыя па навакольным асяроддзі, Святы Пасад не стамляецца ўказваць, што ані катастрафічныя запалохванні некаторых груп, ані аптымізм прыхільнікаў хвалёвага развіцця не звальняюць ад адзінага шляху для дабра ўсяго сварэння - павагі да універсальнага парадку, укладзенага Творцай, імкнення да сацыяльнай роўнасці ва ўсведамленні ўсімі людзьмі і народамі абсалютнай ўзаемаўзалежненасці." Неабходна абнавіць пачуццё справядлівасці , што дапаможа спыніць дэградацыю навакольнага асяроддзя", - указвае на гэтыя акцэнты старшыня Рады кардынал Ренато Марціно ў сваім інтэрв'ю для нашага радыё. RealAudioMP3
Як звычайна, у першы дзень Новага году каталіцкая Царква адзначае Дзень міра. Ад 1 студзеня 2010 года Рымскі Папа звяртае асабліва нашу ўвагу на першачарговую неабходнасць штомінутна думаць пра захаванне жыцця на Зямлі, што спалучана з клопатам пра экалёгію. Неабходна, каб кожны член вялікай сям'і людзей усвядоміў сціслыя сувязі, якія існуюць між усімі ў глабалізаваным і ўзаемаўзалежненым свеце, між стварэннем і спрыяннем дабру свету. Гэтыя цесныя повязі ўсё больш ускладняюцца ў сувязі з праблемамі, спалучанымі з натуральным асяроддзем абітання чалавека, выкарстаннем рэсурсаў, кліматычнымі зменамі , прымяненнем біятэхналёгій, дэмаграфічнымі выбухамі. Папская рада «Justitia et Pax (справядлівасць і мір)» у сваім аб'вяшчэнні аб выбранай Папам тэме і каментарамі, указвае, што Свяцейшы Айцец Бэнэдыкт 16 у сваёй апошняй сацыяльнай Энцыкліцы "Міласэрднасць у праўдзе" звяртае ўвагу на неадкладную неабходнасць калектыўна займацца прыродаахоўнымі дзеяннямі.«Калі чалавечая сям’я не зможа супрацьстаяць новым выклікам праз усведамленне справядлівасці і грамадскай роўнасці, а таксама міжнароднай салідарнасці, ёй пагражае насілле ў адносінах паміж народамі сучасных і будучых пакаленняў», — перасцерагае Папская рада «Justitia et Pax».Яна ўказвае, што ў пасланні будзе падкрэсліваецца таксама паўсюдны абавязак шанавання супольнага дабра, якое прызначаецца для ўсіх.«Абавязак аховы асяроддзя — гэта пачуццё адказнасці, якое павінна ўзмацняцца ў сувязі з экалагічным крызісам і выклікамі, якія патрабуюць глабальнага абмеркавання праблемы», — адзначаецца ў паведамленні.








All the contents on this site are copyrighted ©.