2009-07-29 12:37:46

Італія: кардынал Бэртонэ пазнаёміў палітыкаў з новаю Энцыклікаю Папы


“Прапановы зьмешчаныя ў Энцыкліцы “Карытас ін вэрытатэ” не ёсьць накіраваныя толькі да веруючых. Яны прытрымліваюцца антрапалагічных асноваў”- сказаў кардынал Тарчызіё Бэртонэ, азнаямляючы італьянскіх палітыкаў розных груповак з найнавейшым папскім дакумантам. На сустрэчу са сьветам палітыкі 28-га ліпеня запрасіў Дзяржаскратара Ватыкану старшыня італьянскага сэнату Рэнато Скіфані.
Кардынал Бэртонэ зьвярнуў увагу на пастаяннае навучаньне Бэнэдыкта 16 аб годнасьці і правах чалавека. Папа заўсёды падкрэсьлівае, што маюць яны аснову ў натуральным законе, ўпісаным у сэрцы чалавека і прысутным у розных культурах і цывілізацыях. Сьвяценйшы Айцец гаварыў аб гэтым, між іншым, у сядзібе ААН, калі адведаў яе ў мінулым годзе. Азнаямляючы з галоўнымі тэмамі Энцыклікі кардынал Бэртонэ падкрэсьліў, што ўказваюць яны прычыны цяперашняга глабальнага крызісу








All the contents on this site are copyrighted ©.