2009-07-28 12:48:55

Бэнэдыкт 16 адведае італьянскі горад Турын з нагоды выстаўленьня для вернікаў "Турынскае Плашчаніцы (цалуна)"


Канікулы Папы паволі дабягаюць да канца. Сьвяцейшы Айцец падрыхтоўваецца да павароту ў Касэльгандольфо пад Рымам ды плануе чарговыя паломніцтвы. Папа пацьвердзіў жаданьне адведаць Турын з нагоды выстаўленьня для публікі ў тамашняй Каталіцкай Катэдры “Турынскае Плашчаніцы.”.
Папа ў Ле Комб адпачывае ды многа чытае. Як сказаў Ваытканскі Прэсавы Прадстаўнік айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, Бэнэдыкт 16, міма траўмы рукі, сапраўды добра адпачыў. Можна было гэта заўважыць, напрыклад, у часе адгаварэньня Багародзічнае Малітвы “Анёл Гасподні” ў нядзелю 26-га ліпеня. “Бачыць Сьвяцейшага Айца са штыўнаю рукою, які міма гэтага з вялікаю радасьцю блаславіць ёю вернікаў, ёсьць чымасьці, што падбадзёрвае, выклікае яшчэ больш да яго сімпатыі, якоюсьці чалавечаю блізкасьцю.”.- сказаў айцец Лёмбардзі. Далей ён паінфармаваў, што Бэнэдыкт 16 прыймае таксама гасьцей. Сустрэўся з кардыналам Полетті з Турыну, які заняты цяпер падрыхтоўкамі да выстаўленьня для пакланеньня вернікам, “Турынскае Плашчаніцы”, што адбудзецца вясною наступнага году. “Гэта вялікае касьцельнае здарэньне, на якім засяроджваецца цяпер уся ўвага турынскае дыяцэзыі”-. падкрэсьліў ватыканскі прэсавы прадстаўнік. Кардынал Полетті паінфармаваў Папу аб стане падрыхтовак і чарговы раз запрасіў яго да наведаньня Турыну. “Бэнэдыкт 16 пацьвердзіў сваё жаданьне прыбыць у Турын у часе выстаўленьня Плашчаніцы. Дату візыту трэба яшчэ дакладна ўстанавіць”- дадаў дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы. Серада 29-га ліпеня, значыць, апошні дзень канікулаў будзе для Папы вельмі поўным працы. Раніцай сустрэнецца з прадстаўнікамі службаў, якія зрабілі магчымым спакойны адпачынак Сьвяцейшаму Айцу. Пасьля абеду Папа разьвітаецца з мясцовымі ўладамі. З Ле Комб да хаты Бэнэдыкт 16 выляціць на верталёце: спачатку ў Турын, а адтуль на самалёце на рымскае лётнішча Чампіно. Сьвяцейшы Айцец павячэрае ўжо заўтра ў сваёй летняй рэзідэнцыі Кастэльгандольфо.








All the contents on this site are copyrighted ©.