2009-07-24 14:06:28

Белавежская Пушча ўвайшла ў рэзэрвовы спіс плебісцыту "Сямі Цудаў Сьвету"


Экспэрты фундацыі „New 7 Wonders”, якая арганізавала конкурс на сем новых цудаў прыроды, абвесьцілі сьпіс фіналістаў. У групе 28 цудаў апынуліся таксама Вялікія мазурскія азёры.
У конкурсе, які абвесьціла швайцарская фундацыя „New 7 Wonders”, пад увагу бралася 261 кандыдатура, пададзеная 222 краінамі сьвету. Пасьля першага этапу галасаваньня інтэрнаўты выбралі 77 месцаў - кандыдатаў да тытулу новых цудаў натуры.
21-га ліпеня чора экспэрты фундацыі выбралі 28 фіналістаў, зь якіх цягам 2 бліжэйшых гадох карыстальнікі інтэрнэтам могуць выбраць 7 цудаў прыроды.
Як паведаміла прэс-сакратар фундацыі „New 7 Wonders” Ція Вірынг, Белавеская пушча – другі польскі кандыдат да тутылу - увайшла ў рэзэрвовы сьпіс плебісцыту.
Ція Вірынг сказала: Белавеская пушча апынулася ў рэзэрвовын сьпісе побач з такімі цудамі прыроды як, напрыклад, пячоры ў гарах Ардэнах у Бэльгіі, нацыянальны парк Рэтэзат у Румыніі ці возера Ціцікака на балівійска-пэруанскім памежжы. Польшча можа ганарыцца тым, што Вялікія мазурскія азёры апынуліся ў групе 28 фіналістаў. Нагадаю, што рэзэрвовы спісь быў створаны на выпадак, калі б адзін зь фіналістаў быў выцесьнены зь фінальнай групы.
У гэткім выпадку свабоднае месца будзе папоўненае адным зь першых сямі кандыдатаў з рэзэрвовага спісу.
Паводле арганізатараў плебісцыту, да гэтай пары прагаласавала больш за 100 мільёнаў інтэрнаўтаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.