2009-07-24 14:06:10

Бангкок: тут праходзіць Семінар па праблеме міжрэлігійнага дыялогу. "Асаблівая роль біскупа" - яго тэма.


У Тайланд з'ехаліся біскупы - прэзідэнты азіяцкіх Камісій, адказных за сувязі з прадстаўнікамі іншых рэлігій. Ад 1979 году каталіцкая Царква ў Азіі паглыбляе сувязі з усімі прысутнымі на кантыненце хрысціянамі, прадстаўнікамі іншых манатэістычных рэлігій, а таксама кіраўнікамі традыцыйных рэлігій народаў-насельнікаў Азіі. Сёлета ў цэнтр дыскусій і разважанняў пастаўлена энцыкліка Папы Яна Паўла 2-га "REDEMPTORIS MISSIO(Місія Адкупіцеля)", у прыватнасці, сцверджанне, што " міжрэлігійны дыялог ёсць часткаю эвангелізатарскай місіі Царквы... Трэба, каб захоўваліся сціслыя повязі (між прадстаўнікамі розных рэлігій) і ў той самы час - добрабачныя розніцы, каб не было ані перамешвання, ані скарыстання, ані ўроўнівання... Свядомасць і высокае ацэньванне іншых рэлігійных вераванняў не паменьшвае абавязкаў і канкрэтнай рашучасці Касцёла аб'яўляць Езуса Хрыста, Які ёсць - Дарога, Праўда і Жыццё!".
Цяперашні семінар у Бангкоку прадстаўляе, менавіта, багацце рэлігійнага плюралізму і выяўляе ў ім усё тое, што сцвярджае дабрыню, праўду і прыгажосць. Удзельнікі выказваюць пажаданні супрацоўнічаць у гэтых мэтах і падзяляць надалей перасцярогі. Яны прысутнічаюць на Боскіх Літургіях і іншых святых абрадах - усе разам. Прэзідэнт аддзела экуменізму Біскупскіх канфярэнцый Азіі філіпінскі біскуп Давао старшынствуе на семінары. На адкрыцці ён выказаў усім падзяку і пажаданне папрацаваць у гармоніі і перанесці такі настрой у далейшую дзейнасць кожнаму прадстаўніку на карысць народам Азіі і цэлага свету.







All the contents on this site are copyrighted ©.