2009-07-24 14:05:55

Масква. Адсюль даў кароткае інтэрв'ю для радыё Ватыкана адносна ўвядзення курсаў па рэлігіі ў расейскіх школах на выбар, у адпаведнасці са спавяданнем, арцыбіскуп Паоло Пеццы


Галава Арцыдыяцэзіі Маці Божае расейскай сталіцы выказаў радасць з нагоды вяртання, пасля 92 гадоў забаронаў, рэлігійнай адукацыі. Яна будзе весціся факультатыўна і на выбар вучняў і бацькоў ў рамках прадмета "Этыка свецкай і рэлігійнай культуры" ды даваць агульнагістарычныя і канкрэтна рэлігійныя веды. "Першы каментары, - кажа м. Пеццы,- пазітыўнае прыняццё гэтага новага закону, які трымае пад увагаю факт, што там, дзе ёсць пэўныя рэлігійныя групы - не абавязкова праваслаўныя - ёсць магчымасць такой рэлігійнай адукацыі,,,у некаторых рэгіёнах, дзе большасць вызнае іслам ці буддызм". На пытанне аб тым, што тычыцца каталіцкага выкладання, арцыбіскуп адказаў:"Мы ў якасці меньшасці не ўваходзім афіцыйна у спіс магчымага выкладання каталіцкае навукі. Калі ж ў некаторых школах прысутнасць вучняў каталіцкага веравызнання будзе значнай, мы пастараемся , натуральна, выходзіць з просьбамі аб магчымасці выкладання каталіцкага рэлігазнаўства, - зазначыў монсіньёр Паоло Пеццы.- У любым выппадку, мы задаволены і гатовы ўносіць уклад , дзяліцца вопытам ў плане напрацаваных каталіцкіх адукацыйных праграм у іншых краінах, што можа спатрэбіцца пры выкладанні любых , сапраўды хрысціянскіхЮ, навук. Таксама вывучаем магчымасць у будучым дайсці да рэалізацыі стварэння навучальных каталіцкіх устаноў і, магчыма, школ", - завершыў арцыбіскуп, кажучы, што цяпер добры момант, няма аніякага супрацьстаўлення грамадства з Касцёлам.







All the contents on this site are copyrighted ©.