2009-07-23 12:47:54

У Ліёне ( Францыя) закончылася 13-е Зграмаджаньне Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў


Яно працягвалася тыдзень часу. На заканчэньне прац ейныя ўдзельнікі выдалі пасланьне азагалоўленае: “Як хрысьціяне, адважмася мець надзею”. Ёсьць яно заклікам да зьнішчэньня мураў ды да будаваньня сапраўды абьяднанай і прыміранай Эўропы.
Адною з прапаноў форума ёсьць стварэньне супольнае Канфэрэнцыі ўсіх хрысьціянскіх Цэркваў Эўропы. “Гэта не навізна. Патрырх Барталамей І прыпомніў, што такая парапанова першы раз узьнікла з часе сустрэчы на Крыце ў 1979-м годзе, значыць 30-ць гадоў таму назад”- сказаў Ватыканскаму Радыё кардынала Філіп Барбарэн. Зьвярнуў аднак увагу, што Усяленскі Партрыярх гаварыў не толькі аб неабходнасьці больш шчыльнага супрацоўніцтва, але аб поўнай інтэграцыі Каталіцкага Касьцёла. Да каля 800-т дэлегатаў ён зьвярнуўся з наступнымі словамі: “Ці вы поўнасьцю сьвядомыя са зьменаў у структуры Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў, якія такое рашэньне пацягне за сабою? Калі Каталіцкі Касьцёл прыйме нашу прапанову, гэта будзе абазначаць для нас вялікія зтмены. Ці вы гатовыя на іх?”. Арцыбіскуп Ліёну акрэсьліў гэтыя словы як пранізлівыя. Ён прыпомніў, што дагэтуляшняе супрацоўніцтва з Каталіцкім Касьцёлам Патрыярх ацаніў станоўча. “Мы маем многа нагодаў да ўзаемных сустрэч і абмену дасьведчаньнямі. Аднак поўная інтэграцыя гэта зусім штосьці новага”- падкрэсьліў кардынал Барбарэн.
У канчатковым дакуманце ўдзельнікі зграмаджаньня Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў прыпамінаюць, што многа гаворыцца аб абьяднанай Эўропе, але адначасна ўзьнікае многа новых бар”ераў, якія дзеляць жыхароў дадзенае краіны ад эмігрантаў, багатых ад бедных; працуючых ад безпрацоўных; ды людзей, якіх правы прызнаюцца , ад тых, якіх правы парушаюцца. Міма існуючых цяжкасьцяў пасланьне Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх Цэркваў выразна сьцвярджае, што надзея магчымая. Трэба толькі змагацца за праўду і справядлівасьць ды бараніць годнасьці чалавека. “Мы будуем надзею, калі супраціўляемся насільлю ды расізму. Будуем яе, абвяшчаючы салідарнасьць усіх людзей і народаў ды турбуючыся пра пашану натуральнага асяроддзя”- чытаем у дакуманце. Закончвае яго заклік, каб хрысьціяне не баяліся гаварыць праўду магутным гэтага сьвету ды, каб у канкрэтны спосаб выказвалі сваю салідарнасьць з патрабуючымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.