2009-07-23 12:46:32

Ле Комб: Бэнэдыкт 16 ў добрым настроі



22-га ліпеня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся там з кардыналам Тарчысіё Бэртонэ. З ім меў размову ды разам з”елі абед. Затым Дзяржсакратар Ватыкану пакінуў Ле Комб ды на верталёце вярнуўся да свайго роднага гарадка Романо Канавэзэ.
Як сказаў Ватыканскаму Радыё айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, прэсавы прасдтаўнік Апостальскай Сталіцы, які суправаджае Папу: што “Бэнэдыкт 16 адчувае сябе добра, мае добры гумар і вучыцца жыць з гіпсам запасьця”. Айцец Лёмбардзі далей сказаў, што Папа карыстаецца з малога дыктафону, на якім рэгіструе свае роздуму, а гэта з той простай прычыны, што не можа пісаць пяром. Рэгулярна размаўляе таксама па тэлефоне з братам, які неўзабаве прыедзе ў Кастэльгандольфо на месяц часу. “Бэнэдыкт 16 традыцыйна робіць кароткія прагулкі пасьля абеду і пад вечар а суправаджаюць гэта спакой ды пагодлівасьць духа”- дадаў айцец Фэдэрыко Лёмбардзі.
На заканчэньне Прэсавы прадстаўнік Ватыкану паінфармаваў, што ўстаноўлена ўжо праграму Вячэрні ( Нешпараў), якая будзе адпраўленая ў пятніцу 24-га ліпеня ў Катэдры у Аосьце. Пасьля малітвы з 4-х сотаваю групаю духавенства і прадстаўнікаў мясцовых парафій Папа вяртаючыся цераз гарадок Інтрод, адведае ў ім жыхароў дому спакойнае старасьці.








All the contents on this site are copyrighted ©.