Бэнэдыкт 16 прывітаў спартсменаў і ўдзельнікаў Tour de France
Знаходзячыся на адпачынку ў мясцовасці Ле-Комб, Сьвяцейшы Айцец прывітаў удзельнікаў
знакамітай шматдзённай велагонкі Tour de France, траса якой пралягае недалёка ад месца
адпачынку Папы. Бэнэдыкт 16 накіраваў сардэчныя прывітанні да ўсіх удзельнікаў
велагонкі і яе арганізатараў. Павіншаваў таксама ўсіх спартсменаў і пажадаў, каб
справа, якой яны сябе прысвяцілі, садзейнічала цэласнаму развіццю асобы і суправаджалася
павагай маральных вартасцяў і адукацыйных намаганняў, — адзначаецца ў паведамленні,
апублікаваным 21-га ліпеня Прэс-службай Апостальскай Сталіцы. “Той факт, што
Папа вітае спартсменаў- сказаў айцец Фэдэрыко Лёмбардзі, прэсавы прадстаўнік Ватыкану.-
падтрымліваючы станоўчыя вартасьці спорту, якія спрыяюць узрастаньню чалавечае асобы,
спалучаецца несумненна з духам прыязьні і заахвочаньня да ўсяго, што ў чалавечай дзейнасьці
добрае і ў летнім часе ўпісваецца ў адпаведны кантэкст”.