2009-07-22 13:05:33

Астранаўты далучыліся да закліку супраць абортаў


Двое астранаўтаў NASA прынялі ўдзел у стварэнні сацыяльнага відэароліка каталіцкай арганізацыі Fidelis, накіраванага супраць абортаў.
У 45-секундным відэароліку дэманструюцца ультрагукавыя здымкі, відэазапіс першых крокаў дзіцяці і дакументальныя кадры высадкі Ніла Армстранга на Луну. За кадрам гучаць словы Армстранга «гіганцкі скачок для ўсяго чалавецтва».
Згодна з праектам аўтараў, рэклама павінна нагадваць гледачам пра важнасць чалавечага жыцця і патэнцыял кожнага дзіцяці. На прэзентацыі роліка выступілі астранаўты NASA Джозэф Кервін і Джын Кранц.
Дарэчы, 20 ліпеня 2009 г. спаўняецца 40 гадоў з таго дня, калі амерыканскія астранаўты высадзіліся на Луну.









All the contents on this site are copyrighted ©.