2009-07-21 12:56:24

Лондан.Урад Вялікабрытаніі вырашыў узяць курс на развіццё экалагічнай энергіі. Прыгадаем прынагодна, што Папа Бенедыкт XVI° яшчэ перш зацвердзіў пераход Ватыкану на сонечныя батарэі.


Ён будзе першым Папам, пры якiм энэргiя сонца будзе выкарыстоўвацца для забяспечэння Ватыкана электрычнаcцю.У той час, напрыклад, як Італія ці Беларусь узялі курс на "атамнае" будаўніцтва, якога ніколі не мелі раней, у Англіі вырашылі больш не рызыкаваць і стварылі праграму па змяньшэнню выкідаў ажно на 34 працэнты ў параўнанні да ўзроўню 1990 года. Праграма разлічаная да 2020 году.
Прыгадаем, што яшчэ папа Ян Павел 2 заахвочваў усіх да экалагічнага мыслення і асабліва вітаў навуковыя пошукі ў гэтай галіне, якія былі замарожаныя ад 50-х гадоў і вяліся толькі на ўніверсітэцкім ўзроўні у некалькіх краінах. Свяцейшы Айцец Бенедыкт 16 працягваў гэтую думку і ўжо не раз крытыкаваў “незбалансаванае выкарыстанне энэргii”. У мiнулым годзе ён заявiў, што шкода, якую мае экалогiя нашай планеты, робiць “асаблiва цяжкiм жыццё бедных людзей”, i заклiкаў хрысцiянаў да адказнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Сёлета вырашана, што ў Ватыкане будзе выкарыстоўвацца энергiя сонца.У наступным годзе дах залі аўдыенцый iмя Паўла VI° будзе заменены на новы, з ячэяк, здольных генерыраваць электрычную энэргiю з сонечнай. Як лiчаць iтальянскiя iнжэнеры, дах будзе акамулiраваць такую колькасць энергii, якой будзе дастаткова для асвятлення, атаплення i кандыцыянiрвання паветра. Заля Паўла VI°, якая была спраектавана архiтэктарам Пьерам Луiджы Нервi i пабудавана ў 1969 годзе. Плануецца, што ў дні, калi будынак, які ўмяшчае каля 6.000 асобаў, не будзе выкарыстоўвацца, энэргiя ,будзе накоплівацца ў агульнай энэргасiстэме Ватыкана.Згаданая iнiцыятыва будзе прыкладам для Iталii, дзе альтэрнатыўныя крынiцы энэргii пакуль yt выкарыстоўваюцца актыўна.










All the contents on this site are copyrighted ©.