2009-07-21 12:57:25

Конга. Біскупы Дэмакратычнай Рэспублікі асудзілі карупцыю ў сваёй краіне


Каталіцкія біскупы гэтай афрыканскай краіны на падставе канкрэтных фактаў выкрываюць трагічную сітуацыю, якая пануе ў іхняй дзяржаве. Карупцыя (прадажнасць чыноўнікаў урадавых устаноў ) на ўсіх ступенях улады, грамадзянскай і палітычнай дзейнасці, размеркавання працоўных месц і любога тыпу дазволаў на працоўную дзейнасць паражоная пухлінаю карупцыі. У 50-ю гадавіну незалежнасці, якую адзначыла ДРК, сітуацыя стаецца ўсё цяжэйшаю: дапамога, якая паступае для развіцця эканомікі, сацыяльнай падтрымкі насельніцтву і культуры краіны, прыліпае да кішэняў ўладных чыноўнікаў. Такім чынам, насельніцтва дайшло да крайняй ступені бядоты і голаду, у той час як асобныя невялікія катэгорыі кангалезцаў нядзвычай ўзбагаціліся. Процьма ўсё ўзрастае. Біскупы гэтай афрыканскай краіны ставяць пад пытанне наогул здеяздольнасць існуючага ўраду, які не ў стане ўтаймаваць працэс карупцыі і разрабавання нацыянальных багаццяў асобамі. Як заяўляе монсіньёр Ніколо Джомо Лоло, біскуп Чумбы і старшыня ККБ Конга, самая краіна і яе дэмакратыя знаходзяцца ў небяспецы. "Мы заклікаем да сумлення не толькі ўраду, але і кожнага асобнага грамадзяніна",- пішуць аднадушна біскупы, біючы трывогу адносна існавання дзяржавы.







All the contents on this site are copyrighted ©.