2009-07-20 13:08:42

Кардынал Бэртонэ: ў часах крызісу трэба сьвятароў


Побач матарыяльнага ўбоства таксама духоўная галеча можа заламаць многіх людзей. Указаў на гэта Дзяржсакратар Ватыкану ў часе раняшняе Сьвятое Імшы адслужанай 19-га ліпеня ў сваім родным горадзе Романо Канавэзэ. Кардынал Тарчысіё Бэртонэ адправіў яе перад Касьцёлам, у якім у 1934-м годзе быў ахрышчаны. У казаньні гаварыў, між іншым, аб значэньні Году Сьвятарства ды аб новай Энцыкліцы Папы.
“Існуе тут вялікая патрэба сьвятароў. Трэба нам новых і сьвятых сьвятароў”- гаварыў кардынал Бэртонэ. Заахвоціў да малітвы, каб сем”і зразумелі, што найбольшым для іх дарам ёсьць сын-сьвятар. “Мы поўнасьцю разумеем тое, што ў сёньняшнім сьвеце існуе вялікая матарыяльная бяда, якая і надалей паглыбляецца. Існуе адначасна вялікая духоўная галеча, якая пагражае існаваньню многіх людзей. Энцыкліка Папы “Caritas in veritate” дазваляе нам зразумець, што на жаль, крыніцаю чалавечае беднасьці ёсьць эгаізм, укаранёны ў сэрцы чалавека. Каб яго пераадолець, неабходным ёсьць наверненьне”!- сказаў кардынал Бэртонэ.








All the contents on this site are copyrighted ©.