Айцец Фэдэрыко Ломбардзі: Папа не зьменіць выкацыйных планаў
Папа Бэнэдыкт 16 адчувае сябе добра і вучыцца жыць з гіпсам на запасьці правае
рукі. Так прэсавы прадстаўнік Ватыкану акрэсьліў стант здароў”я Папы. Выпадак у
ніякі спосаб не мае ўплыву на зьмену планаў Папы. “Найбольшым вынікам зламаньня ёсьць
тое, што Сьвяцейшы Айцец мусіць адмовіцца ад ручнога пісаньня, так як меў гэта ў планах
на найбліжэйшыя дні”- сказаў айцец Лёмбардзі. Аднак,- як сьцвярджае прэсавы прадстаўнік
Ватыкану- стан здароў”я Папы напаўняе бадзёрасьцю і ўпадак Папы можна прызнаць за
замкнцутае пытаньне”. Дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы пацьвердзіў ўсе
здарэньні планаваныя з удзелам Папы на працягу найбліжэйшых дзён. У пятніцу 24-га
ліпеня ў Касьцёле ў Аоста Папы адслужыць Вячэрню а ў наступную нядзелю 26-га ліпеня
адгаворыць разам з вернікамі паўднёвую малітву “Анёл Гасподні ў сваёй рэзыдэнцыі ў
Ле Комб. Ватыканскі прэсавы прадстаўнік пацьвердзіў, што Бэнэдыкт 16 астанецца ў
Даліне Аосты так, як планавана,- значыць да 29-га ліпеня.