За першую агульную аўдыенцыю ў гісторыі Ватыкану, якая праходзіць кожнае серады,
можна прызнаць сустрэчу Папы Пія 12 з вернікамі, што адбылася 26-га красавіка 1939-га
году, значыць паўтара месяца пасьля ягонага выбару. У катахэзах, якія Папа сказаў
у тым жа годзе, гаворка была аб сужонскім саюзе і сям”і. Ад пачатку Пантыфікату
Папа Бэнэдыкта 16 абмеркаваў ужо шэсьць цыклаў разважаньняў, гаворачы па-чарзе: аб
Псальмах, Апосталах, першым і другім пакаленьні Айцоў Касьцёла, пісьменніках захадняга
і ўсходняга хрысьціянства ды,- ў сувязі з юбідейным годам,- аб постаці і навучаньні
Сьвятога Апостала Паўла.