2009-07-15 13:28:49

Паляк Ежы Бузэк памятае пра Беларусь


Новы старшыня Эўрапарлямэнту ня раз выступаў у падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі і выказваў перакананьне, што Беларусь у будучым стане членам Эўразьвязу.
14-га ліпеня новаабраныя дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту на сваёй першай сэсіі ў Страсбуры выбралі былога польскага прэм’ер-міністра Ежы Бузэка сваім старшынём.
Пасьля выбару Бузэк сказаў журналістам: "У вялікіх пытаньнях мы павінны быць вартавымі дэмакратыі. У надзённых пытаньнях жыхары Эўропы чакаюць ад нас, палітыкаў, што мы выведзем іх з крызісу. Мы павінны неадкладна гэтым заняцца. Людзі хочуць мець працу. Пытаньне працаўладкаваньня — гэта наша асноўнае заданьне".
Ежы Бузэк неаднаразова выступаў у падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі і выказваў перакананьне, што лёс Беларусі павінен быць зьвязаны з Эўропай.








All the contents on this site are copyrighted ©.