2009-07-13 14:13:43

Бэнэдыкт 16 да студэнтаў: зглабалізаваны сьвет патрабуе сьведчаньня веры


У суботу 11-га ліпеня Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Першае Эўрапэйскае Сустрэчы Студэнтаў. Была яна прысьвечана хрысьціянскай прысутнасьці на унівэрсытэце ды прыбылі на яе студэнты з 31 краіны сьвету.
У сваёй прамове да студэнтаў Папа задаў пытаньне: “Чаго Касьцёл чакае ад акадэціцкае моладзі?, ды адказаў, што ў што-раз больш злаіцызаванай Эўропе і зглабалізаваным сьвеце Касьцёл патрабуе людзей веры, гатовых гаварыць аб Богу ва ўнівэрсытэцкіх залах.
Сустрэча са студэнтамі прыпала ва ўспамін Сьвятога Бэнэдыкта з Нурсыі і менавіта Папа спаслаўся да постаці Патрона Эўропы, заахвочваючы студэнтаў, каб так як ён цераз ствараньне культуры імкнуліся да чалавечай і хрысьціянскай сьпеласьці. Паклікаў іх адначасна , каб сваім жыцьцём сьведчылі аб Хрысьце. “Ад ведаў, ўзбагачаных дасьведчаньнем веры, залежыць здольнасьць народаў глядзень у будучыню і пераадольваць спакусы чыста матарыяльнага разуменьня нашае натуры і гісторыі”- сказаў Папа да студэнтаў.
Сьвяцейшы Айцец заахвоціў іх да асабістага шуканьня Бога. Прыпомніў маладым людзям, што Эўхарыстыя ёсьць месцам, дзе ажыцьцяўляецца перамена жыцьця тых асоб, што ўдзельнічаюць у ёй. На канец указаў таксама на вялікую ролю акадэміцкага душпастырства.
Першая Эўрапэйская Сустрэча Студэнтаў закончылася ў Рыме ў панядзелак 13-га ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.